Базыль Шоу - забаўляльныя паслугі па-беларуску

Вядоўца і артыст: вяселлі, юбілеі, карпаратывы, народныя святы і беларускае застолле

Хто я: Васіль (Базыль Жлуктоўскі) і чаму “па-наску”

Вітаю ўсіх, хто зазірнуў на сайт “Базыль Шоу” – Забаўляльныя паслугі па-беларуску

Мяне зваць Васіль – Я беларус у 15 пакаленні і гэта толькі згодна летапісам і хронікам. Мае продкі, жывучы стагоддзямі на нашай зямлі, натхнілі мяне на дзейнасць у сферы забаўляльных паслуг па-беларуску, па-наску, па-тутэйшаму.

Мае выступленні і праграмы прасякнутыя культурай, гісторыяй, звычаямі і завядзёнкамі нашых продкаў – беларусаў. Самабытнае мінулае я абгарнуў у стракатае сучаснае. Святочна – забаўляльныя мерапрыемствы па-беларуску гэта захапляльнае падарожжа ў нашы родныя традыцыі і адметнасць. Спалучаючы цяперашнія густы да забаў (музыка, танцы, застолле і пад.) і  старадаўнія завядзёнкі беларусаў мне ўдалося стварыць непаўторны і сучасны івент-прадукт па-тутэйшаму.

Блізу ўжо 20 год Базыль Жлуктоўскі, артыстам і вядоўцам вядзе рэй на разнастайных мерапрыемствах. Мае досвед правядзення сямейных і карпаратыўных свят.

Сотня  беларускіх юбілеяў! Сотня беларускіх вяселляў! Сотня беларускіх карпаратываў!

Здаўна супрацоўнічаю з тураператарамі і культурна-гістарычнымі комплексамі. З’яўляюся адным з найвядомейшых вядоўцаў беларускіх народных святаў: Купалле, Багач, Маслёнка, Каляды!

Вядомы і  як вядоўца на гістарычных фестывалях:  “Наш Грунвальд”, “Дукорская брама” , “Задора”, “Крэва фэст”, “Мінск Старажытны” і інш. Гісторыя Беларусі, як гісторыя роднай сям’і, ведаючы яе ты лучны з роднай краінай, з роднай зямлёй.

Адзін з асноўных накірункаў маёй дзейнасці – віншаванне з майстар-класам беларускага застолля. У гэтым жанры Базыль Жлуктоўскі непаўторны і адзіны на івент рынку. Арыгінальная праграма застольных традыцый і завядзёнак з тостамі, інтэрактывамі, спевамі па-наску, па-беларуску! Ад 30 хвілін і да некалькіх гадзін. Аніякай апаратуры, выступленне праходзіць сольна , а бяседнікі – гасціна становяцца часткую нашага насамрэчнага застолля. Добры варыянт правядзення сямейнай ці карпаратыўнай імпрэзы з абмежаваным бюджэтам.

Беларускія бяседы – застоллі з Базылём Жлуктоўскім захапляюць як тутэйшае спадарства гэтак і гасцей-турыстаў рэспублікі Беларусь.

Давайце здзіўляцца і здзіўляць!

Уля – ля паклічце Базыля!

Высилий Жлуктовский

Сделаем праздник, который запомнят

Ведущий на белорусском языке. Подберём сценарий и активности так, чтобы гости были вовлечены с первых минут – легко, душевно и по-настоящему.